Папа Рымскі Францішак абвясьціў пра намер вакцынавацца ў нядзелю, 10 студзеня. Пантыфік заклікаў іншых зрабіць прышчэпку і назваў вакцынацыю ад COVID-19 этычным учынкам.
Францішку 84 гады, Бэнэдыкту — 93. Ватыкан замовіў 10 тысяч доз прэпарату Pfizer / BioNTech для сваіх жыхароў, супрацоўнікаў і іх сямейнікаў. У Ватыкане пражывае некалькі сотняў чалавек.
Ад пачатку пандэміі там адзначана каля 30 выпадкаў COVID-19. Вірус быў выяўлены ў швайцарскіх гвардзейцаў і ў некалькіх кардыналаў. Сьмяротных выпадкаў не зафіксавана.