Такім чынам, праз два тыдні газэта ня будзе прадавацца ў шапіках, паведамілі ў рэдакцыі. Яе можна будзе атрымаць толькі па падпісцы.
У гандлёвым аддзеле РУП «Белсаюздрук» ня сталі тлумачыць прычыну адмовы ад распаўсюду. Гэтаксама не змаглі і адказаць, чаму не накіравалі ліст з паведамленьнем аб спыненьні супрацы.
«І хоць прычына відавочная, усё ж хацелася б пабачыць ад кіраўніцтва афіцыйны ліст», — кажуць у «Новым Часе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Брестская газета» прыпыніла выхад, гэта ўжо сёмае незалежнае выданьне, якое страцілі чытачыПаказальна, што ня так даўно галоўная рэдактарка вяла перамовы з тым жа гандлёвым аддзелам «Белсаюздруку», каб павялічыць колькасьць асобнікаў на распаўсюд: ад жніўня 2020-га працэнт сьпісаньня значна зьнізіўся, а на Горадзеншчыне быў амаль нулявы. Але, відаць, грошы «Белсаюздруку» не патрэбныя, робяць выснову ў выданьні.
Кіраўніцтва газэты заклікае ўсіх, хто да гэтага набываў яе ў шапіках «Белсаюздруку», аформіць падпіску на «Новы Час» у любым паштовым аддзяленьні ці онлайн па спасылцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ: За год у Беларусі зьніклі шэсьць вядомых недзяржаўных газэтаўПасьпець аформіць падпіску можна да 27 студзеня.
Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279. Кошт на месяц — 4 рублі 14 капеек, на квартал — 12 рублёў 42 капейкі, на паўгодзьдзе — 24 рублі 84 капейкі.