Іх абвінавачваюць у тым, што яны расьпісалі балёнчыкамі шчыты супрацоўнікаў АМАП, а таксама бралі ўдзел у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу супраць 18-гадовых палітвязьняў перадалі ў пракуратуруАкрамя таго, дзяўчыну абвінавачваюць у публічнай абразе прэзыдэнта. Паводле пракурора, Софʼя «наўмысна і супрацьпраўна» дэманстравала плякат з надпісам, які ў зьневажальнай форме «абразіў дзейнага прэзыдэнта Лукашэнку А. Р.».
Таксама, мяркуючы па матэрыялах справы, Малашэвіч не рэагавала на заклікі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, «удзельнічала ў масавым упартым і бесьперапынным парушэньні грамадзкага парадку».
Найперш гэта тычыцца падзеяў 6 верасьня, калі маладыя людзі дайшлі да міліцэйскага ланцуга і расьпісалі з балёнчыкаў шчыты амапаўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціхан Клюкач і Соф’я Малашэвіч, — праваабаронцы назвалі новых палітвязьняў. Цяпер у Беларусі 157 такіхПадчас допыту Ціхан Клюкач заявіў, што яны наўмысна выходзілі на акцыі пратэсту, каб акрэсьліць сваю грамадзянскую пазыцыю.
Праваабаронцы прызналі Софʼю Малашэвіч і Ціхана Клюкача палітвязьнямі.