У Менску затрымалі журналіста Андрэя Аляксандрава. Ён у Кастрычніцкім РАУС, яго дзяўчына ў турме на Акрэсьціна

Андрэй Аляксандраў (зьлева) побач са старшынём БАЖ Андрэем Бастунцом. Архіўнае фота.

У Менску прапаў журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў. Амаль праз суткі яго знайшлі ў міліцыі.

Ранкам 13 студзеня калегі журналіста паведамілі, што апошні раз зьвязваліся з Андрэем Аляксандравым 12 студзеня каля 14:00. Пасьля гэтага сувязі зь ім ня стала, тэлефон журналіста доўга быў адключаны, калегі не маглі зьвязацца і зь ягонай дзяўчынай.

Пазьней удзень стала вядома, што Андрэй Аляксандраў знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС Менску. У чым яго вінавацяць, невядома. У міліцыю паехаў адвакат журналіста.

Дзяўчына Андрэя знайшлася ў турме на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мамы ў камэры 8 чалавек, у брата — 13». Кіраўніцтва «Прэс-клюбу» за кратамі ўжо 13 дзён
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай не дазволілі спаткацца з мужам