Сярод іншага ён спыніўся на наступствах заходніх санкцый, якія назваў «бандыцкімі». Як перадаеБелТА, урадоўцы атрымалі заданьне выпрацаваць «сымэтрычны адказ».
«Пара-тройка нашых прадпрыемстваў трапілі пад так званыя бандыцкія санкцыі з боку Захаду. Вырашыце гэтае пытаньне ва ўрадзе: мы павінны сымэтрычна адказаць. Паглядзець, якія краіны гэта зрабілі, і адпаведным чынам адрэагаваць. У Беларусі працуюць тысячы замежных прадпрыемстваў — дробныя, сярэднія, буйныя. Гэтыя краіны мусяць зразумець: у нас добра зь імі — добра гэтым прадпрыемствам. Калі яны зрабілі крокі ў няправільным кірунку і пачынаюць нас нахіляць, мы павінны сымэтрычна адказаць. Ня трэба баяцца, трэба ўжо ім паказваць зубы», — загадаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 24 гады санкцый і «адэкватны адказ» ад беларускіх уладаў. Гісторыя санкцый і іх наступстваўУ канцы мінулага году Рада Эўразьвязу абнародавала трэці санкцыйны пакет у дачыненьні да Беларусі, які ўводзіць эканамічныя абмежаваньні для шэрагу юрыдычных асобаў.
Пад санкцыі падпалі такія дзяржаўныя структуры і прыватныя кампаніі, як Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, «Белтэхэкспарт», «АГАТ», Менскі завод колавых цягачоў, «140-ы рамонтны завод», «Сінэзіс», Dana holdings.
Неўзабаве плянуецца абмеркаваць наступны пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.