«Прэзыдэнт Трамп паставіў пад сур’ёзную пагрозу бясьпеку Злучаных Штатаў і ўрадавыя інстытуты», запісана ў рэзалюцыі.
У выніку бунту прыхільнікаў Трампа загінулі пяць чалавек.
Прэзыдэнцкі мандат Дональда Трампа завяршаецца 20 студзеня, адначасова з інаўгурацыяй абранага прэзыдэнта Джо Байдэна.
Ініцыятары рэзалюцыі разьлічваюць на тое, што пасьля яе абмеркаваньня 13 і 14 студзеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласуюць за імпічмэнт, а Сэнат зацьвердзіць гэтае рашэньне. У такім выпадку дарога да ўдзелу Трампа ў новых выбарах кіраўніка дзяржавы будзе закрытая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спроба другога імпічмэнту Трампа: разьвіцьцё падзеяў«Голас Амэрыкі» зьвяртае ўвагу, што да сярэдзіны дня ў панядзелак ініцыятыву падтрымалі ня менш за 200 дэмакратаў, але для яе прасоўваньня неабходная большасьць з 218 галасоў. Разам з тым ніхто з рэспубліканцаў ня выказаў намеру галасаваць за імпічмэнт. Малаверагодна, што Сэнат правядзе разгляд у справе аб імпічмэнце да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў Трампа, хоць гэта можа быць зроблена і пасьля зьмены адміністрацыі.
На мінулым тыдні, 6 студзеня, прыхільнікі Трампа, якія прыехалі ў Вашынгтон з розных штатаў, наладзілі дэманстрацыю перад Капітоліем і ўварваліся ў будынак. Беспарадкі адбыліся ў той час, калі кангрэсмэны меліся зацьвердзіць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў лістападзе і пераможцам якіх стаў Джо Байдэн.