Па выніках трохбаковай сустрэчы прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, прэм'ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў Маскве прынята сумесная заява.
Трое лідэраў дамовіліся аднавіць «усе эканамічныя і транспартныя сувязі» паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Для гэтага, як прапанаваў Пуцін, будзе створана трохбаковая працоўная група пад сумесным старшынствам віцэ-прэмʼераў трох дзяржаў.
Працоўная група да 1 сакавіка 2021 году мае даць для зацьвярджэньня на найвышэйшым узроўні графік аднаўленьня перавозак — пры захаваньні мер бясьпекі — праз Азэрбайджан і Рэспубліку Армэнію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія і Азэрбайджан абмяняліся ваеннапалоннымі