Работнікі сфэры сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Беларусь атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды за «высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі».
Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамілі БелТА ў ягонай прэс-службе.
Сярод іншых мэдалём «За адвагу» ўзнагароджаны спэцыяльны карэспандэнт аддзелу карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчаньня ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне» Рыгор Азаронак, мэдалём «За працоўныя заслугі» — аглядальнік аддзелу палітычнай інфармацыі выдавецкага дому «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія прапагандысты Лукашэнку не дапамаглі, — выснова сацыялягічнага дасьледаваньняКарэспандэнтцы аддзелу журналісцкіх расьсьледаваньняў рэдакцыі газэты «СБ. Беларусь сегодня» Людміле Гладкай абвешчаная падзяка Лукашэнкі. Гладкую заўважылі ў інфармацыйнай прасторы пасьля таго, як яна назвала пратэстоўцаў на вуліцах Менску «откровенной мразью», а забітага Рамана Бандарэнку — «сакральным трупом».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Часам не да законаў». 14 абсурдных фактаў пра жыцьцё ў Беларусі паміж пратэстамі і гвалтам