Паводле падлікаў БелаПАН, у найбольш папулярных телеграм-каналах былі разьмешчаныя фатаграфіі і відэазапісы з 21 акцыі ў Менску з агульнай колькасьцю удзельнікаў, якія трапілі ў кадры, 869.
Найбольш масавыя шэсьці адбыліся ў мікрараёнах Захад, Малінаўка, Зялёны Луг. 55 чалавек выйшла да адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менскау на пікет памяці Аляксандра Тарайкоўскага, забітага роўна пяць месяцаў таму каля станцыі мэтро «Пушкінская».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У год быка без пацука!» У гарадах Беларусі прайшлі маршы мікрараёнаў, пікеты і флэшмобы. АсноўнаеАкцыі пратэсту прайшлі таксама ў Берасьці, Віцебску, Горадні, Магілёве, Маладэчне, Вілейцы, Наваградку, Дзяржынску, Мядзеле, Ждановічах, Ратамцы, іншых населеных пунктах.
Паводле інфармацыі валянтэрскага телеграм-каналу «Сьпісы затрыманых», у нядзелю затрымалі ня менш за 19 чалавек (усе ў Менску), у тым ліку як мінімум 10 жанчын. 18 зь іх даставілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» дапаўняе гэтыя зьвесткі інфармацыяй пра затрыманьне яшчэ чатырох чалавек (на менскай вуліцы імя Леаніда Бяды). Акрамя таго, у Маладэчне сілавікі канфіскавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка Дзьмітрыя Мурзіна тэлефон, кампутар і нацыянальную сымболіку, якой ён гандляваў. Прадпрымальніка адвезьлі ў РАУС, адкуль выпусьцілі пасьля «гутаркі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі пратэсту, абяцаньні Лукашэнкі наконт Канстытуцыі, онлайн-канцэрт «Вольнага хору». Найважнейшае за 10 студзеня10 студзеня стала 155-м днём пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і перасьледу іншадумцаў.