Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля падліку прыкладна паловы галасоў ён набірае больш за 75 працэнтаў, тым самым перамагаючы ў першым туры.
Выбары ў Кіргізстане праходзяць датэрмінова — пасьля таго, як пайшоў у адстаўку ранейшы прэзыдэнт Сааранбай Джээнбекаў. Ён сышоў з пасады пасьля масавых пратэстаў супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў. З прычыны пратэстаў вынікі выбараў у парлямэнт былі прызнаныя несапраўднымі. Са сваіх пасадаў сышлі таксама прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту. Выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта стаў Джапараў, апазыцыйны палітык, які падчас пратэстаў быў вызвалены з турмы.
Яўка на выбарах за 2 гадзіны да закрыцьця ўчасткаў складала каля 33 адсоткаў — што прыкметна ніжэй, чым на папярэдніх выбарах.