10 студзеня ў Казахстане выбіраюць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту (Мажыліса) і мясцовых дэпутатаў.
Некалькі дзясяткаў чалавек затрымалі ў Нур-Султане і Алматы падчас пратэстаў у дзень галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах. Паведамляецца, што людзей затрымліваюць блізу пунктаў збору для пратэсту, якія раней пазначыў казахстанскі апазыцыянэр Мухтар Аблязаў, што жыве за мяжой.
У Алматы спэцназаўцы затрымалі каля 30 чалавек. Некалькі чалавек былі затрыманыя ў Шымкенте і Актабэ, таксама ў месцах, названых як пункты збору для мітынгаў супраць выбараў. Колькасьць затрыманых у гэтых гарадах не ўдакладняецца.
Жывы блог казаскай службы Свабоды.
Глядзіце ў жывым эфіры спэцыяльную праграму «Настоящего времени».
У Казахстане выбіраюць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту (Мажыліса) і мясцовых дэпутатаў.
- Амаль усе дэпутаты парлямэнту абіраюцца паводле партыйных сьпісаў.
- У выбарах удзельнічаюць 5 партый, якім, каб трапіць у парлямэнт, трэба набраць больш як 7% галасоў выбарнікаў.
- Паводле новых правілаў, цяпер у парлямэнце павінна абавязкова быць апазыцыя і пэўная колькасьць жанчын і маладых дэпутатаў.
- Апазыцыйная Агульнанацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя, адна з шасьці зарэгістраваных у Казахстане партый, байкатуе выбары.