У 23 гадзіны 59 хвілін нядзелі па часе ціхаакіянскага ўзьбярэжжа ЗША 11 студзеня Amazon перастане аказваць кампаніі Parler паслугу хостынгу.
Amazon аказвае хостынгавыя паслугі велізарнай колькасьці сайтаў, сярод якіх і вельмі вялікія. Адмова супрацоўнічаць зь сеткай, у якой публікуюцца заклікі да гвалту, азначае, што Amazon далучаецца да тых інтэрнэт-гігантаў, якія ўжо «пакаралі» Дональда Трампа за яго экстрэмісцкія заклікі, а яго прыхільнікаў — за акты гвалту 6 студзеня пры захопе будынку Капітолія ў Вашынгтоне.
Раней паведамлялася, што Google выключыў Parler з сваёй крамы аплікацый для Android. Такія ж санкцыі наклала на Parler і кампанія Apple: спачатку яна дала адміністрацыі Parler 24 гадзіны на ўвядзеньне працэдуры мадэрацыі кантэнту, а калі тая адмовілася, выключыла яе з сваёй крамы аплікацый.
Адным з самых прыкметных антыэкстрэмісцкіх захадаў найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній стала рашэньне адміністрацыі Твітэра назаўсёды забараніць Дональду Трампу карыстацца яго найбольш пасьпяховым прапагандысцкім рэсурсам — акаўнтам @realDonaldTrump: