Расейская журналістка апублікавала фота абеду з Лукашэнкамі. На стале — шпіц

Першае зьяўленьне Аляксандра Лукашэнкі з шпіцам было 25 красавіка 2020 году

Журналістка Наіля Аскер-задэ пабывала дома ў Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў, каб узяць інтэрвію для тэлеканалу «Россия-1».

З гэтай нагоды накрылі стол, прэсавая сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант пачаставала журналістку блінамі.

На адным з фота, якія Наіля Аскер-задэ апублікавала ў «Інстаграме», бачна, што па накрытым стале ходзіць сабака пароды шпіц.

Гэтае фота выклікала эмацыйнае абмеркаваньне ў сацсетках наконт этыкі і дрэсіроўкі.

Гэта ня першае зьяўленьне шпіца ў нестандартнай сытуацыі. Летась Аляксандар Лукашэнка на суботніку ў красавіку насіў шпіца ў кошыку для саджанцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памэранскі шпіц і «дзяўчаты з дзелавога пратаколу». З кім Лукашэнка працаваў на суботніку