9 студзеня на 62-м годзе жыцьця памёр аўтар яркіх экспэрымэнтальных габэленаў Уладзімер Лісавенка, паведаміў Беларускі саюз мастакоў.
Уладзімер Лісавенка нарадзіўся ў Падмаскоўі ў сям’і вайскоўца. Скончыў аддзяленьне мастацкага афармленьня і мадэляваньня вырабаў Інстытуту тэкстыльнай і лёгкай прамысловасьці ў Віцебску.
Пэрсанальныя выставы мастака праходзілі ў Менску, Таліне, Маскве.
Працаваў у галіне тэкстыль-дызайну, інтэр’еру і аўтарскага габэлену.
Работы Ўладзімера Лісавенкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Канады, Аўстрыі, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Ізраіля, Італіі, Нямеччыны, Польшчы, Францыі, іншых краінаў.
У 2016 годзе, калі мастак адзначаў 30-годзьдзе творчай дзейнасьці, на Свабодзе выйшла вялікае інтэрвію зь ім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Майстар габэлену: Славы нам хапае, хто б дапамог матэрыяльна