«Імі займаюцца супрацоўнікі мэдыцыны катастрофаў, якія прыехалі з Бранску. У шпіталь паступіла сем чалавек, адзін зь іх на нагах. Пацярпелыя — маладыя мужчыны», — растлумачылі ў бальніцы.
Раней у прэс-службе Управы МУС Расеі па Бранскай вобласьці паведамлялася пра шэсьць пацярпелых. Як удакладнілі ТАСС ва ўправе, усяго ў момант ДТЗ у машыне было 16 чалавек, усе грамадзяне Беларусі. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай аварыі стала неадпаведнасьць абранай хуткасьці умовам руху, кіроўца не пацярпеў. Рух на трасе ня абцяжараны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Докшыцкім раёне ў выніку лабавога сутыкненьня загінулі двое дзяцей. ФОТА«Паводле папярэдніх дадзеных, шэсьць чалавек пацярпелі ў выніку перакуленьня ў кювэт мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter, які ехаў у бок Бранску з боку Беларусі», — удакладнілі ў паліцыі.
ДТЗ адбылося на 43-м кілямэтры трасы «Бранск — Навазыбкаў». Паводле дадзеных рэгіянальнага цэнтру гідраметэаралёгіі і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя, 9 студзеня ў Бранску назіраецца галалёдзіца, невялікі сьнег.