Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі ад каранавірусу памерла болей за паўтары тысячы чалавек

Тэст на каранавірус.

Міністэрства здароўя апублікавала статыстыку па каранавірусе на 9 студзеня.

Паводле ведамства за мінулы дзень у краіне зарэгістравана яшчэ 1767 пацыентаў з COVID-19, памерла 9 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. Афіцыйная статыстыка Мінздароўя трэці дзень запар падала лічбу ў 9 памерлых

Апошнія 4 дні Мінздароўя называе аднолькавую лічбу памерлых ад каранавірусу — 9 чалавек.

Агулам за пачатку пандэміі ў Беларусі памерла 1507 пацыентаў з каранавірусам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плязма крыві зьніжае рызыку цяжкай формы COVID-19 пры раньнім увядзеньні. Беларусы мелі рацыю