Лякальныя акцыі пратэсту прайшлі раніцай 9 студзеня ў Менску, Берасьці і Горадні.
Жыхары Менска яшчэ зацемна пачалі выходзіць на маршы двароў.
Згодна з фота і відэасьведчаньнямі, маршы і ланцугі салідарнасьці былі арганізаваныя ў менскіх мікрараёнах Усход, Сухарава, Уручча, Новая Баравая, Лошыца, Сьляпянка, Сьцяпянка, на плошчы Перамогі. На традыцыйныя акцыі пратэсту таксама выйшлі жыхары Малінаўкі і Паўднёвага Захаду.
У Берасьці людзі прайшліся па набярэжнай Скарыны, у Горадні – па мікрараёне Альшанка.
Вядома таксама, што марш пратэсту прайшоў і ў Горадні.