Гэта пацьвердзіла Свабодзе прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна.
«Так, Сьвятлана перанесла каранавірусную інфэкцыю. Цяпер яна пачуваецца добра і вяртаецца да працы ў офісе. Дагэтуль Сьвятлана была на самаізаляцыі пасьля сьнежаньскага візыту ў Гішпанію», — сказала Красуліна.
Яна дадала, што хваробу Сьвятлана перанесла дастаткова лёгка, хаця сымптомы былі. Навагодні зварот яна запісвала акурат падчас хваробы. Бліжэйшая каманда Ціханоўскай перахварэла практычна ўся.