Прадстаўляючы калектыву новага кіраўніка, міністар культуры Анатоль Маркевіч падкрэсьліў, што «Аляксандар Віктаравіч адказна ставіцца да пытаньняў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры», гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра Купалаўскі і Латушку: Гэтая агідная старонка застанецца на ўсё жыцьцёУдакладняецца, што за час працы ў Менгарвыканкаме ён праявіў сябе як «граматны і кваліфікаваны кіраўнік». Пад яго кіраўніцтвам праводзілася мэтанакіраваная праца «на павышэньне якасьці паслугаў, якія прадстаўляюцца ўстановамі культуры Менску, выкананьне сацыяльна-эканамічных паказьнікаў, стварэньне ўмоў для захаваньня і разьвіцьця беларускай культуры і мастацтва».
Ад леташняга верасьня, калі адзначаўся 100-гадовы юбілей установы, праца Купалаўскага тэатру была фактычна паралізаваная. Тагачаснага дырэктара Паўла Латушку кіраўніцтва Міністэрства культуры звольніла за асуджэньне гвалту сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Віктара Манаева: «Чакаю і зычу перамен»На знак салідарнасьці зь ім падалі заявы аб звальненьні ўсе вядучыя акторы, а таксама тэхнічны пэрсанал. У тэатры засталіся блізу 10 чалавек, на ягонай пляцоўцы выступалі танцоры, харавікі і «кавээншчыкі».