Кандыдат дэмакратаў 33-гадовы былы журналіст Джон Осаф перамог рэспубліканца Дэвіда Пэрд’ю.
У той жа час кандыдат ад дэмакратаў, баптысцкі пастар Рафаэль Уорнак, перамог дзеючага сэнатара ад рэспубліканскай партыі Кэлі Лэфлэр і стаў першым чарнаскурым сэнатарам у гісторыі гэтага паўднёвага штату.
У сэнаце, такім чынам, будуць 50 дэмакратаў і 50 рэспубліканцаў, і вырашальным будзе голас віцэ-прэзыдэнта Камалы Гарыс, якая старшынюе ў верхняй палаце.
Галасаваньне павінна было вызначыць, якая з партый будзе кантраляваць верхнюю палату Кангрэсу ЗША, а таксама прадэманстраваць патэнцыйныя магчымасьці, якія мае абраны прэзыдэнт Джо Байдэн, каб рэалізаваць сваю перадвыбарчую стратэгію.
У ніжняй палаце ў дэмакратаў таксама большасьць. Цяпер дэмакраты атрымліваюць карт-блянш на правядзеньне ўсіх рэформаў, анансаваных абраным прэзыдэнтам Джо Байдэнам і ягонай камандай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры чалавекі загінулі ў выніку штурму Капітолія прыхільнікамі Трампа. Што адбылося