Як паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на Службу інфармацыі дарожнага руху (OFV) у Осла, да 2025 году Нарвэгія плянуе спыненьне продажу аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня.
Самымі папулярнымі мадэлямі ў 2020 годзе сталі Audi e-tron, Tesla Model 3, Volkswagen ID.3, Nissan Leaf, а таксама гібрыдная вэрсія Volkswagen Golf.
У 2019 годзе доля прададзеных новых аўтамабіляў з нулявым выкідам шкодных рэчываў склала 49,4%.
Бум продажаў электрамабіляў у Нарвэгіі зьвязаны зь дзяржаўнымі ільготамі. У прыватнасьці, такія мадэлі не абкладаюцца шэрагам падаткаў, што дазваляе ўтрымліваць цэны на ўзроўні бэнзінавых і дызэльных аналягаў.
У Беларусі за апошні год колькасьць электрамабіляў узрасла ў 4 разы. Самыя папулярныя маркі гэтых машынаў у Беларусі — Tesla Model 3, Chevrolet (электрычны Bolt і гібрыдны Volt) і BMW i3 Rex.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як падаражэлі прадукты зь леташняга красавіка