Падаражэлі і крупы: грэчка — больш як на рубель, мука — на 10 капеек, цукар — на 22 капейкі.
Часнык і лімон з красавіка, наадварот, патаньнелі.
У сувязі з ростам падаткаў экспэрты чакаюць далейшага падаражэньня тавараў, сьпярша ў пастаўшчыкоў, а пасьля і ў крамах. Паводле прагнозу, рост складзе 10–15%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што думаюць беларусы пра падатак на выезд за мяжу. ВідэаапытаньнеЯйкі падаражэлі ўдвая, рыба +4,6 рубля. Як зьмяніліся цэны з красавіка
Свабода замерала, як зьмяніліся цэны ў менскіх крамах з пачатку пандэміі — з красавіка мінулага году. Найбольш падаражэлі рыба, мяса, яйкі.
Трэцяга красавіка мінулага году ў менскіх крамах пакупнікі заўважылі падаражэньне, тады ў цэнах вырасьлі гародніна, садавіна, мяса, рыба. Свабода зафіксавала тады цэны на асноўныя тавары. Глядзім, што зьмянілася з таго часу.
Яйкі, мяса, рыба
Кіляграм сьвініны (лапатка) у красавіку ў онлайн-краме «Е-дастаўка» каштаваў 8,7 рубля за кілё. Цяпер кіляграм лапаткі каштуе 12 рублёў 15 капеек, рост +3,4 рубля.
Кіляграм непатрошанай рыбы (дарада) каштаваў 21 рубель, цяпер — 25 рублёў 59 капеек, рост +4,6 рубля за 9 месяцаў.
Курыныя яйкі падаражэлі амаль удвая. Калі ў красавіку дзясятак каштаваў у сярэднім 1,90 рубля, то цяпер 3 рублі 60 капеек. Гэта 47%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Курс эўра абнавіў гістарычны максімум на таргах у БеларусіКрупы, мука і бакалея
Кіляграм лідзкай мукі за 9 месяцаў прыбавіў 10 капеек (было 1 рубель 29 капеек за кілё, цяпер 1 рубель 39 капеек). Грэчка падаражэла больш як на 1 рубель, або на 39%. У красавіку 800 грамаў гэтых крупаў каштавалі 1 рубель 89 капеек, цяпер — 2 рублі 95 капеек.
900 грамаў гарадзейскага цукру ў красавіку абыходзіліся ў 1 рубель 50 капеек, цяпер ён каштуе 1 рубель 72 капейкі.
Малако і хлеб
Гэтыя катэгорыі тавараў у цэнах вырасьлі нязначна: прыбавілі ад 2 да 5 капеек.
На часнык і лімон — цэны зьнізіліся
У красавіку мінулага году ў крамах рэзка вырасьлі цэны на часнык, лімоны і імберац. Цяпер гэтыя прадукты каштуюць менш. Лімоны каштавалі амаль 9 рублёў за кіляграм, цяпер 4 рублі, часнык можна было адшукаць тады нават па 14 рублёў, цяпер — 6 рублёў 29 капеек.
«Цэны вырастуць яшчэ на 10–15%»
Бізнэсовец, сустаршыня Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў прагназуе далейшы рост цэнаў у самы бліжэйшы час. Пастаўшчыкі ўжо падымаюць цэны ў сувязі з ростам падаткаў.
«Учора і сёньня вытворцы і пастаўшчыкі ўжо абмяркоўваюць пытаньні цэнаў. На большую частку прадуктаў цэны падымаюцца. Падаражэньне ідзе па шырокім асартымэнце. У сярэднім цэны могуць вырасьці ня менш як на 10%, а на некаторыя тавары — да 15%», — прагназуе Віктар Маргелаў.
Цэны падымаюць пастаўшчыкі ў сувязі з ростам падаткаў, у тым ліку падатку на дададзеную вартасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад штрафу да 5 гадоў зьняволеньня: у крымінальных справах асудзілі 75 пратэстоўцаў