5 студзеня супрацоўнікі Ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй прыйшлі зь ператрусам у Гомельскі грамадзка-палітычны цэнтар «Палеская, 52».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры праходзіць ператрусПры падтрымцы АМАП яны практычна 10 гадзін праводзілі ператрус. Такія дзеяньні міліцыянты патлумачылі тым, што ў офісе нібыта могуць быць «прадметы і рэчы», датычныя да крымінальнай справы Ўладзімера Няпомняшчых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельніку прэзыдэнцкай кампаніі пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі за «пагрозу» пракуроруПа выніку каля 18.40 стала вядома, што на Палескай, 52 забралі дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці праваабаронцы Леаніда Судаленкі (пастановы судоў, абскарджваньні), а таксама тэхніку і бел-чырвона-белыя сьцягі. Праваабаронцу павезьлі «на гутарку» ва УБАЗІК.
Паводле перапісу, пасьля ператрусу забралі 304 прадметы. Зьнялі і забралі нават бел-чырвона-белыя сьцягі са сьцен.
Абноўлена. У кватэры Леаніда Судаленкі таксама правялі ператрус, пасьля якога з кватэры забралі дзьве банкаўскія карткі і нэтбук. Леаніда Судаленку празь некалькі гадзінаў адпусьцілі.
Судаленка ў пэрыяд выбараў і пасьля іх шмат дапамагаў удзельнікам пратэстаў — у абскарджваньні судовых пастаноў і г.д.