Прэзыдэнт Армэніі прыехаў на апэрацыю ў Лёндан і заразіўся каранавірусам

Армэн Саркісьян

«Прэзыдэнт Армэніі ў рамках адпачынку сустрэў Новы год у Лёндане зь сям’ёй і ўнукамі. 3 студзеня ён перанёс там апэрацыю на назе, якая прайшла пасьпяхова. Аднак у прэзыдэнта былі выяўлены сымптомы каранавіруснай інфэкцыі, яго тэст даў станоўчы вынік».

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта армянскаму дзяржаўнаму інфармагенцтву «Армэнпрэс».

Паводле паведамленmня, Армэн Саркісьян часова працягне выконваць свае абавязкі ў дыстанцыйным рэжыме. Да абраньня ў 2018 годзе на пасаду прэзыдэнта Саркісьян у розныя гады займаў пасаду пасла Армэніі ў Злучаным Каралеўстве. Частка яго сямʼі дагэтуль жыве там.

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан 4 студзеня абвясьціў аб новым локдаўне на тэрыторыі Англіі, які будзе доўжыцца сем тыдняў.

Жорсткія абмежаваньні тычацца навучальных устаноў, рэстаранаў, сфэры забаў, а таксама крамаў, якія прадаюць тавары ня першай неабходнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Англіі праз распаўсюд каранавірусу зноў увялі локдаўн