Паводле агенцтва Reuters, прэзыдэнт Мэксыкі паведаміў, што даручыў міністру замежных спраў зьвярнуцца да брытанскага ўраду з просьбай вызваліць Асанжа.
Раней сёньня суд у Лёндане вынес пастанову пра немагчымасьць экстрадыцыі Асанжа ў ЗША зь Вялікай Брытаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі суд адмовіўся выдаць у ЗША заснавальніка WikileaksЯк паведаміла BBC, судзьдзя заблякаваў запыт аб экстрадыцыі, спаслаўшыся на стан псыхічнага здароўя Асанжа і рызыку, што той зробіць самагубства пасьля прыбыцьця ў ЗША.
Улады ЗША дамагаюцца экстрадыцыі 49-гадовага Асанжа з прычыны апублікаваньня ім тысяч сакрэтных дакумэнтаў у 2010 і 2011 гадах. Паводле амэрыканскіх уладаў, раскрыцьцё гэтых дакумэнтаў было супрацьзаконным і магло паставіць пад пагрозу жыцьцё людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнт Эквадору пацьвердзіў датычнасьць Асанжа да ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗШААсанж супраціўляўся экстрадыцыі, заяўляючы, што стаў ахвярай палітычна матываванага перасьледу.
У амэрыканскага правасудзьдзя ёсьць 14 дзён, каб падаць апэляцыю. Паводле BBC, гэта азначае, што Асанж, верагодна, ня будзе неадкладна вызвалены зь лёнданскай турмы Бэлмарш, дзе яго ўтрымліваюць ад часу арышту ў красавіку 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Вугорскага паўстаньня да Асанжа: як людзі спрабавалі атрымаць прытулак у замежных амбасадах