«Камісар паліцыі Бэрліну папярэдзіла, што рыхтуецца маё забойства»

Your browser doesn’t support HTML5

Былы начальнік СІЗА № 1 Алег Алкаеў, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» расказаў Свабодзе пра тое, што ў 2012 годзе паліцыя Бэрліну атрымала інфармацыю пра пляны яго ліквідацыі і прапанавала ахову. Алкаеў зьвязвае гэта з тым, што ён зьяўляецца ключавым сьведкам у справе зьнікненьня і меркаванага забойства вядомых беларускіх палітыкаў. Ён спадзяецца, што цяпер распачнецца новы этап у расьсьледаваньні справаў зьніклых на міжнародным узроўні.