Як гаворыцца ў паведамленьні на сайце president.gov.by,
«рашэньне прынятае ў мэтах кансалідацыі грамадзтва, згуртаваньня беларускага народу на аснове ідэй сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны».
Згодна ўказу, Савету міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам неабходна распрацаваць і зацьвердзіць рэспубліканскі плян мерапрыемстваў на правядзеньне году народнага адзінства, а таксама забясьпечыць каардынацыю дзейнасьці дзяржаўных органаў дзеля яго выкананьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2020 годзе ўлады рэпрэсавалі 18 сяброў і валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна»Зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Аляксандар Лукашэнка заклікаў у сваім навагоднім тэлевіншаваньні.
«Нам усім, хто бачыць сьвет па-рознаму, варта ўсьвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасьць — кавалак зямлі ў цэнтры Эўропы. Іншага ня дадзена. І ў імя захаваньня яго дзеля дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую частку незалежнай Беларусі», — зьвярнуўся Лукашэнка да беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6918 дзён адміністрацыйнага арышту. Праваабаронцы ацанілі маштаб рэпрэсій у сьнежніУ 2020 годзе сьледам за сфальсыфікаванымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі распачаўся беспрэцэдэнтны гвалт і палітычныя рэпрэсіі, у якія былі ўцягнутыя ўсе сілавыя і праваахоўныя структуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракурор Швед прыгразіў узмацненьнем адказнасьці тым, «хто падняў руку на праваахоўнікаў»У часе пратэстаў з боку мірных дэманстрантаў былі забітыя і пакалечаныя, блізу 40 тысяч чалавек былі затрыманыя і асуджаныя, сотні застаюцца за кратамі паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулаў, 169 прызнаныя палітвязьнямі.
Пры гэтым ніводнай справы за гібель дэманстрантаў і гвалт сілавікоў не заведзена, хоць пададзеныя тысячы заяваў і скаргаў. 4 студзеня генэральны пракурор Андрэй Швед прыгразіў яшчэ больш адчувальнымі санкцыямі тым, хто надумае ўзьняць руку на праваахоўніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адміністратарку чату «Контроль автозаков Минск» пасьля чарговага суду накіравалі на судова-псыхіятрычную экспэртызу