Брытанскі суд адмовіўся выдаць у ЗША заснавальніка Wikileaks

Прыхільнікі Асанжа сьвткуюць каля суду ў Лёндане пасьля таго, як было абвешчана рашэньне

Суд у Лёндане вынес пастанову пра немагчымасьць экстрадыцыі ў ЗША зь Вялікай Брытаніі заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа.

Як паведамляе BBC, судзьдзя заблякаваў запыт аб экстрадыцыі, спаслаўшыся на стан псыхічнага здароўя Асанжа і рызыку, што той зробіць самагубства пасьля прыбыцьця ў ЗША.

Улады ЗША дамагаюцца экстрадыцыі 49-гадовага Асанжа з нагоды апублікаваньня ім тысяч сакрэтных дакумэнтаў у 2010 і 2011 гадах. Паводле амэрыканскіх уладаў, раскрыцьцё гэтых дакумэнтаў было супрацьзаконным і магло паставіць пад пагрозу жыцьцё людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнт Эквадору пацьвердзіў датычнасьць Асанжа да ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША

Асанж супраціўляўся экстрадыцыі, заяўляючы, што ён стаў ахвярай палітычна матываванага перасьледу.

У амэрыканскага правасудзьдзя ёсьць 14 дзён, каб падаць апэляцыю. Паводле BBC гэта азначае, што Асанж, верагодна, ня будзе неадкладна вызвалены зь лёнданскай турмы Бэлмарш, дзе яго ўтрымліваюць ад часу арышту ў красавіку 2019 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Вугорскага паўстаньня да Асанжа: як людзі спрабавалі атрымаць прытулак у замежных амбасадах