У Вашынгтоне пачаў працу новы склад Кангрэсу ЗША

Капітолій, Вашынгтон

Новаму складу Кангрэсу, які пачаў працу ў нядзелю, трэба будзе дзейнічаць ва ўмовах большай няпэўнасьці: да гэтага часу незразумела, якая партыя будзе кантраляваць Сэнат.

Большасьць дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў скарацілася. Пры гэтым, як адзначае «Голас Амэрыкі», рэспубліканцы маюць намер без прамаруджаньня выступіць супраць працэдуры сэртыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Да правядзеньня другога туру выбараў у Джорджыі ў аўторак, Сэнат застаецца пад кантролем рэспубліканцаў.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, зьвяртаючыся да сваіх аднапартыйцаў, падзякавала ім за новае вылучэньне на пасаду спікера палаты.

Больш роўны балянс сілаў у абедзьвюх палатах сёлета дае памяркоўным палітыкам з абедзьвюх партый магчымасьць паказаць свой палітычны ўплыў. Гэтая магчымасьць, як адзначаецца ў публікацыі «Голасу Амэрыкі», праявіцца ў поўнай меры пасьля 20 студзеня — дня, калі Дональд Трамп пакіне Белы дом. Яго месца зойме дэмакрат Джо Байдэн.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 амэрыканскіх сэнатараў аспрэчаць перамогу Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах