У Берасьці сілавікі праводзяць ператрус у актывісткі кампаніі «Эўрапейская Беларусь»

Паліна Шарэнда-Панасюк

Аб прыходзе сілавікоў актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк пасьпела паведаміць журналістам і праваабаронцам.

29 сьнежня міліцыянты схапілі яе мужа Андрэя Шарэнду, і цяпер ён знаходзіцца ў берасцейскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Муж і жонка вядомыя ў горадзе як удзельнікі ўсіх важных палітычных кампаній.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдатку без папярэджаньня зьнялі з выбараў пасьля тэлевыступу

У 2019 годзе Паліна балятавалася ў Палату прадстаўнікоў, але, як лічыць сама, беспадстаўна была «забракаваная». Да таго іх спрабавалі абвінаваціць у «абразе прэзыдэнта», завялі крамінальную справу.

Мінулай восеньню іх некалькі разоў судзілі, Андрэй двойчы адбываў 15-дзённыя арышты за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страху няма, маўчаць мы ня будзем», — берасьцейскую сям’ю Шарэндаў вінавацяць у абразе Лукашэнкі

Пасьля гэтага камісія ў справах непаўналетніх папярэдзіла іх аб недапушчэнні браць з сабой на мірныя акцыі пратэсту дзяцей — у сужэнцаў два сыны, 11 і 4 гадоў.