У гэтыя дні Андрэй Прыстаўка адбывае 15-дзённы арышт за ўдзел у адзіночным пікеце ў сваім горадзе. Як піша «Бинокль», у кватэру да мужчыны прыходзілі міліцыянты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейца, які пафарбаваў валасы ў белы і чырвоны колеры, арыштавалі на 15 дзён за адзіночны пікет31 сьнежня яны прад’явілі бацькам Андрэя, якія знаходзіліся дома, пастанову пра вобшук. А затым паведамілі, што на сына завялі крымінальную справу. Брат Андрэя сказаў, што сьледчыя згадалі справу, зьвязаную з «удзелам у арганізацыі», за што яго нібыта чакае пакараньне ад 1 да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Інфармацыі пра тое, ці забралі нешта пры ператрусе, пакуль няма.
Андрэя Прыстаўку затрымлівалі ўжо 7 разоў, як у Берасьці, так і ў Менску. Ён вядомы тым, што зрабіў прычоску ў белых і чырвоных колерах, а таксама пафарбаваў бараду. На адным з маршаў у сталіцы яму пры затрыманьні зламалі руку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Відавочцу сьмерці Генадзя Шутава абвінавацілі ў замаху на забойства