Выканаўчы дырэктар Фонду Аляксандар Апейкін паведаміў «Трыбуне», што першых адказаў ад УЭФА (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў) і ФІФА (Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў) чакаюць да 10 студзеня.
На думку Апейкіна, у заяве зьмяшчаюцца доказы «сыстэмнага характару парушэньняў», у прыватнасьці, парушэньні статутаў ФІФА і УЭФА ў частцы абароны правоў чалавека, дыскрымінацыі гульцоў, трэнэраў і работнікаў футболу па іх перакананьнях.
Самым абуральным, на думку прадстаўніка Фонду, стала выключэньне шасьці асноўных гульцоў са зборнай Беларусі ў пляжным футболе за падпісаньне адкрытага ліста з патрабаваньнем новых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. У заяве ўказана, што кіраўнікі і супрацоўнікі Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ) ўдзельнічалі ў праўладных агітацыйных акцыях у парушэньне ўласнага статуту, які падкрэсьлівае тое, што фэдэрацыя — арганізацыя непалітычная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палову гульцоў зборнай Беларусі ў пляжным футболе выключылі за зварот да ўладаўУ прадстаўленых дакумэнтах ад УЭФА і ФІФА патрабуюць пажыцьцёва адхіліць ад удзелу ў міжнародных футбольных падзеях любога ўзроўню кіраўнікоў АБФФ: старшыню Ўладзімера Базанава, яго намесьнікаў Юрыя Вяргейчыка і Міхаіла Ботнікава, а таксама генэральнага дырэктара Фэдэрацыі пляжнага футболу Беларусі Аляксандра Баранава.
Яшчэ яно патрабаваньне — прыпыніць усе грашовыя выплаты на апарат фэдэрацыі, захаваўшы толькі пераводы для футбольных клюбаў або праграмаў разьвіцьця дзіцячага і юнацкага спорту і інфраструктуры.
АБФФ са свайго боку прасіла ў міжнародных арганізацыяў пакараньня для нападніка Ільлі Шкурына, які адмовіўся прыяжджаць у моладзевую і нацыяльную зборныя Беларусі да сыходу Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбаліста Ільлю Шкурына, які адмовіўся выступаць за зборныя да сыходу Лукашэнкі, пазбавілі адтэрміноўкі ад вайсковай службы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замест юбілею — хаўтуры? Што адбываецца ў «Прессболе» напярэдадні 30-годзьдзяВарта адзначыць, што АБФФ раней ужо была пад пагрозай сур’ёзных санкцыяў ФІФА і УЭФА. У 2003 годзе пачаўся працяглы канфлікт на тле ўмяшаньня дзяржавы ў футбольную гаспадарку. Міжнародныя інстанцыі не прызналі выбараў новага старшыні АБФФ, у выніку якіх замест Рыгора Фёдарава на пасаду прыйшоў Генадзь Нявыглас. Акрамя таго, на той момант статут фэдэрацыі парушаў агульныя прынцыпы УЭФА.