Колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу, паводле афіцыйнай статыстыкі, не зьмяняецца ўжо шмат дзён. Новых заражэньняў стала меней.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 2 студзеня.
За дзень:
- Выявілі 1902 новых хворых (на 37 чалавек меней, чым за папярэднія содні)
- Памерлі 9 чалавек
- Паправіліся і выпісаліся 3007 пацыентаў
За ўвесь час:
- 198 125 захварэлі
- 1442 памерлі
- 181 109 паправіліся і выпісаліся