«Ісламская дзяржава» заявіла пра адказнасьць за напад у Грозным

Месца нападу ў Грозным.

Адказнасьць за забойства паліцыянта ў сталіцы Чачні 28 сьнежня ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Пра гэта піша Reuters. Доказаў сваёй сувязі з нападнікамі сябры арганізацыі не падалі, адзначае агенцтва.

Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры Грознага 28 сьнежня.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, браты Хасан і Хусейн Цімурзіевы накінуліся на супрацоўнікаў патрульна-паставой службы з нажамі і паспрабавалі завалодаць іх зброяй. У ходзе нападу загінуў адзін паліцыянт, яго калега атрымаў раненьні. Ўраджэнцы Інгушэціі Цімурзіевы былі забітыя пры затрыманьні.

Выконваючы ўказаньні кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, сваякі забітага паліцыянта абвясьцілі Цімурзіевым кроўную помсту.