Ціханоўская — пачатак, Лукашэнка — канец. Сабралі паралелі і перакрыжаваньні з двух зваротаў.
Сьвятлана Ціханоўская: «Ужо шмат разоў было сказана, што 2020 быў складаным».
Аляксандар Лукашэнка: «Адыходзячы год быў яркім і своеасаблівым».
* * *
АЛ: «„Хто мы?“, „Што будзе з намі, нашымі дзецьмі?“, „Куды мы ідзём?“ і „Чаго мы хочам?“».
СЦ: «Кожны з нас выйшаў, каб усе мы вярнулі сабе наш агульны дом».
* * *
АЛ: «...Мы нацыя, здольная выжыць у гэтым бурлівым сьвеце толькі тады, калі мы адзіныя, калі мы разам».
СЦ: «2020 стаў годам, калі беларусы аб’ядналіся».
* * *
СЦ: «Мы пісалі на сьценах „Я выхожу“ — бо ніколі не забудзем Рамана Бандарэнку, а таксама Мікіту Крыўцова, Канстанціна Шышмакова, Генадзя Шутава, Аляксандра Віхора і Аляксандра Тарайкоўскага».
АЛ: «Людзі ў пагонах папярэдзілі нашых непрыяцеляў: абарона дзяржавы, грамадзкая бясьпека будуць забясьпечаны рашуча і без ваганьняў!»
* * *
АЛ: «Людзі ў белых халатах паказалі свой прафэсіяналізм у барацьбе зь цяжкімі хваробамі».
СЦ: «Мы абʼядналіся ў сакавіку і красавіку, каб дапамагчы мэдыкам, якія змагаліся за нашыя жыцьці».
* * *
АЛ: «Сапраўдныя настаўнікі і выкладчыкі прадэманстравалі ўзровень беларускай адукацыі».
СЦ: «Ідзе настаўніца, у якой дагэтуль у сумцы ляжыць белая стужка». «Ідзе студэнт, які заступіўся за аднагрупніцу, таму што каханьне падчас рэвалюцыі — гэта каханьне на ўсё жыцьцё».
* * *
СЦ: «Мы аб’ядналіся ў жніўні, каб аддаць свой голас за перамены».
АЛ: «Нашы перамены — гэта разьлічаная і прадуманая эвалюцыя».
* * *
АЛ: «Нам усім, хто бачыць сьвет па-рознаму, трэба ўсьвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасьць — кавалачак зямлі ў цэнтры Эўропы».
СЦ: «Дом — гэта месца, дзе цэняць і любяць усіх і кожнага: і тых, хто хоча перамен, і тых, хто яшчэ сумняваецца».
* * *
СЦ: «Мы абʼядналіся ў сьнежні, каб заявіць, што гатовыя да новага этапу ў нашай гісторыі, дзе мы будзем жыць паводле закону, адзінага для ўсіх».
АЛ: «...Давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства».
* * *
СЦ: «А хто там ідзе?»
АЛ: «Людзьмі звацца»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чый навагодні зварот глядзелі беларусы — Лукашэнкі ці Ціханоўскай? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчукі сьвяткавалі Новы год у дварах, галоўныя елкі былі ў ачапленьні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрыя Баскава, якога зьвязваюць з канфліктам, які прывёў да сьмерці Бандарэнкі, заўважылі ў навагоднім звароце Лукашэнкі