Менчукі сьвяткавалі Новы год у дварах, галоўныя елкі былі ў ачапленьні

Жыхары Менску сьвяткавалі надыход 2021 году сустрэчамі ў дварах, некаторыя выйшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і ў адзеньні бел-чырвона-белых колераў, піша БелаПАН.

Многія запусьцілі салюты а 23 гадзіне 34 хвіліне. 23.34 — нумар адміністрацыйнага артыкула, за які ў 2020-м масава каралі ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

У некаторых дварах разам глядзелі навагодні зварот Сьвятланы Ціханоўскай. У суме на розных каналах на YouTube яго за ноч паглядзелі сотні тысяч чалавек.

Афіцыйныя месцы сьвяткаваньня ачапілі сілавікі, туды можна было прайсьці праз турнікеты. Людзей было няшмат, да таго ж усю ноч ліў дождж.

У некаторыя мікрараёны на дваровыя сьвяткаваньні прыяжджалі сілавікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чый навагодні зварот глядзелі беларусы — Лукашэнкі ці Ціханоўскай?