31 сьнежня Ангела Мэркель павіншавала жыхароў Нямеччыны з Новым годам. У сваім выступленьні яна сярод іншага сказала, што ня будзе змагацца за пасаду канцлера на выбарах, якія пройдуць праз 9 месяцаў, паведаміў Reuters.
«Такім чынам, сёньня, выглядае, апошні раз, калі я магу зьвярнуцца да вас з навагоднім зваротам».
Яна адзначыла, што стары год быў самым цяжкім за 15 гадоў ейнага кіраваньня. Але новы год можа стаць годам надзеі, бо пачалася вакцынацыя ад каранавірусу.
Яна сказала, што сама зробіць прышчэпку, як толькі прыйдзе яе чарга.
Ангела Мэркель кіруе ўрадам Нямеччыны зь лістапада 2005 году. Яна — першая жанчына на пасадзе фэдэральнага канцлера з 1949 году. Канцлера абіраць дэпутаты парлямэнту — бундэстагу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Ангела Мэркель выказала захапленьне беларускімі жанчынамі