Марыя Калесьнікава верыць, што налета беларусы пачуюць на Новы год віншаваньне ад чалавека, «якому мы верым, якога любім, зь якім разам будзем рабіць нашую краіну і жыцьцё лепшым».
Яна перакананая, што беларусы ў 2021 годзе застануцца актыўнымі, настойлівымі, ініцыятыўнымі і зьяднанымі.
«Пераадольвайце свой страх; на адным з этапаў вы раптам зразумееце, што больш вас нічым не напужаць, а гэта дае свабоду», — напісала Калесьнікава. Яна ўпэўненая, што да перамогі прывядзе толькі «шлях любові, павагі і дабрыні».
«Я цяпер у турме; ня будзе шампанскага, абдымкаў сяброў і ўсьмешак родных у навагоднюю ноч. Але гэта варта таго, каб праз год у гэтую ноч мы выйшлі на вуліцы свабоднымі, шчасьлівымі, поўнымі ўпэўненасьці ў сьветлай будучыні нас і нашай любімай краіны. Мы ня проста паводзілі сябе добра сёлета, мы былі такімі сьмелымі і сумленнымі малайцамі, што Дзед Мароз ня можа ня выканаць нашае жаданьне».
«З Новым годам, і вы ведаеце, што рабіць!», — напісала Калесьнікава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы — сапраўдныя стваральнікі цудаў». Бабарыка павіншаваў з Новым годам з-за кратаўНавагодні зварот таксама апублікаваў сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка. Ён адзначыў, што ўвесь сьвет цяпер ведае беларусаў «як нацыю моцных, незалежных і сьмелых людзей». «Памятайце, што за намі праўда, а праўда заўсёды перамагае», — заклікаў Латушка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё было не дарма». Канал «Страна для жизни» апублікаваў навагодні зварот Сяргея Ціханоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нас усіх аб’ядноўвае адно жаданьне». Фонды культурнай, мэдычнай і спартовай салідарнасьці павіншавалі беларусаў з Новым годам. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла: «Вы даказалі, што страхам і сілаю вас ужо не перамагчы»