Фонды культурнай, мэдычнай і спартовай салідарнасьці выпусьцілі супольны відэаролік пад назвай Freedom Belarus 4.0.
На кадрах — многія вядомыя асобы, у прыватнасьці лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, актывістка Ніна Багінская, Аляксандар Ждановіч, вядомы сваім вобразам Маляваныча ў «Калыханцы», фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская і іншыя.
«Ці можа зьмяніцца жыцьцё чалавека за 1 год? Вядома, калі гаворка ідзе пра беларуса», — гаворыцца ў апісаньні відэа.
Ролік завяршаецца словамі: «Нас усіх аб’ядноўвае адно жаданьне. Хай яно зьдзейсьніцца», а таксама намёкам на навагодняе віншаваньне па тэлевізіі ад Сьвятланы Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усталявалі кантакты з 25 краінамі». Каманда Ціханоўскай падвяла вынікі 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ганна Севярынец: З новым годам Зубра, рэвалюцыя!