Аляксандра Лукашэнку ў часе наведваньня базы менскага АМАПу ўганаравалі чорным бэрэтам, паведамляе БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка перад Новым годам прыехаў на базу АМАПу, уручыў узнагароды сілавікам і сказаў пра сваю «гістарычную місію»Лукашэнка сказаў, што наўрад ці здасьць неабходныя выпрабаваньні на права нашэньня бэрэта. Але, як патлумачыў камандзір АМАПу ГУУС Менгарвыканкама Дзьмітры Балаба, чорны бэрэт уручаны Лукашэнку «за асаблівыя заслугі», што прадугледжана адпаведным палажэньнем аб яго нашэньні:
«Вы былі з намі ў баявых парадках, і цяпер вы паўнавартасны баец АМАПу», — сказаў Балаба.
Рашэньне ўзнагародзіць Лукашэнка чорным бэрэтам (для яго атрыманьня неабходна прайсьці спэцыяльныя выпрабаваньні) прыняла рада камандзіраў атраду.
Падчас маршу пратэсту 23 жніўня СМІ распаўсюдзілі фатаграфіі і відэа Лукашэнкі з аўтаматам «Калашнікава» ў яго рэзыдэнцыі.
У той дзень пратэстоўцы ўпершыню дайшлі да Палацу Незалежнасьці. Яны спыніліся за некалькі дзясяткаў мэтраў ад кардону, выстаўленага сілавікамі па ўсёй шырыні праспэкту. Праз гадзіну пратэстоўцы сышлі ад палаца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтамат у непаўналетняга Мікалая Лукашэнкі — «не злачынства»