Былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмазу» Ігар Макар расказаў Свабодзе пра настроі ў сілавых структурах, магчымасьці дапамогі тым, хто звальняецца празь нязгоду, і расьсьледаваньні гучных справаў, якія могуць быць абнародаваныя ў 2021 годзе.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмазу» Ігар Макар расказаў Свабодзе пра настроі ў сілавых структурах, магчымасьці дапамогі тым, хто звальняецца празь нязгоду, і расьсьледаваньні гучных справаў, якія могуць быць абнародаваныя ў 2021 годзе.
Глядзіце размову на відэа.
Асноўныя тэзісы:
- Мяне многія падтрымліваюць, але крыўдна, што самыя блізкія людзі выказваюць меркаваньне, што сваё падразьдзяленьне ганіць нельга. Я ня ведаю, чым я яго зганіў.
- Год для супрацоўнікаў праваахоўных органаў аказаўся вельмі дрэнны і вельмі сур'ёзны. Дастаткова таго, што людзі Беларусі іх называюць карнікамі. Ёсьць шмат супрацоўнікаў, якія выконваюць злачынныя загады, праяўляюць ініцыятыву, зьбіваючы людзей, катуючы іх.
- У «Беларускі народны трыбунал» піша шмат людзей, афіцэраў. Не магу гэта апублікаваць, але скажу дакладна, што героі ёсьць, і калі мы пераможам і апублікуем гэта, людзі пабачаць, што ў органах ёсьць людзі, неабыякавыя да таго, што адбываецца.
- Чаму супрацоўнікі МУС, якія звольніліся праз свае перакананьні, маўчаць? Выказаны імі пункт гледжаньня можа стаць апошнім. Чалавека могуць адразу затрымаць, артыкул выбіраецца хутка. Будзе суд і турэмны тэрмін, і гэта ўсе разумеюць.
- У мяне склалася вялікая база інфармацыі з таго, што мне пішуць супрацоўнікі — і пра заробкі, і пра крэдыты, і пра тое, як даюць жытло. Людзі не сыходзяць праз матэрыяльную частку і празь сямʼю.
- Грамадзянская ініцыятыва «Беларускі народны трыбунал» стваралася дзеля таго, каб паказаць, што злачынствы рэжыму — гэта ня тое, што адбылося пасьля 9 жніўня, а гэта злачынствы, якія пачыналіся ў 1994–1996 гадах. Мы закранем справы зьніклых, апублікуем інфармацыю наконт выбуху ў мэтро, вернемся да выбухаў каля стэлы ў Менску і выбухаў у Віцебску, вернемся да таго, што зрабіў «Алмаз» у 2006 годзе ў ДК чыгуначнікаў супраць каманды Казуліна.
- Мне дапамагаюць калегі з эўрапейскіх краінаў, мне вельмі дапамагаюць дзейныя супрацоўнікі, якія знаходзяцца ў Беларусі. Мне дапамагаюць супрацоўнікі, якія звольніліся, якія ўжо ў запасе. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку ім плацілі штодня, але ўжо няма грошай». Былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаза» аб працы сілавікоў