Пра гэта гаворыцца ў справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў».
У 2016 годзе 58 працэнтаў выпадкаў гібелі супрацоўнікаў СМІ адбылося ў зонах баявых дзеяньняў. Цяпер толькі траціна сьмяротных выпадкаў прыпала на такія краіны як Сырыя, Емэн, Аўганістан і Ірак, дзе працягваюцца ваенныя канфлікты рознай інтэнсіўнасьці, гаворыцца ў дакладзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку тэракту ў Аўганістане загінуў карэспандэнт РСЭ/РССярод усіх журналістаў, якія загінулі ў 2020 годзе, наўмысна былі забітыя 84 працэнты. У 2019 годзе гэта доля складала 63 працэнты. Адзначаецца, што некаторыя журналісты былі забітыя з асаблівай жорсткасьцю. Самая высокая колькасьць загінулых журналістаў у Мэксыцы (восем чалавек), Індыі (чатыры чалавекі), Філіпінах (тры чалавекі) і Гандурасе (тры чалавекі).
Два тыдні таму ў першай частцы дакладу «Рэпартэраў без межаў» гаварылася аб тым, што амаль 400 журналістаў па ўсім сьвеце адбываюць турэмныя тэрміны за сваю прафэсійную дзейнасьць. Больш за палову журналістаў знаходзяцца ў турмах пяці краінаў: Кітаю, Саудаўскай Арабіі, Эгіпту, Віетнаму і Сырыі. У параўнаньні зь мінулым годам на 35 працэнтаў павялічылася колькасьць жанчын-журналістак, накіраваных пад варту, — з 31 да 42. Сярод краінаў, дзе журналісты знаходзяцца за кратамі, прыгадваецца і Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеных Кацярыну Андрэеву, Кацярыну Барысевіч і Дар’ю Чульцову намінавалі на прэмію «Журналіст года-2020» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы і журналісцкія арганізацыі пачалі міжнародную кампанію дзеля вызваленьня супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»