Сёньня першая партыя вакцыны прыбыла ў Беларусь, паведамляе Міністэрства здароўя Рэспублікі Беларусь.
Міністар здароўя Дзьмітры Піневіч адзначыў, што «імунізацыя застаецца найважнейшым кампанэнтам у барацьбе з эпідпрацэсам. Сёньня ў нас пачнецца новы этап – масавая вакцынацыя супраць COVID-19. Першымі будуць вакцынаваныя мэдыцынскія работнікі, пэдагогі і тыя спэцыялісты, якім у сілу асаблівасьцяў прафэсіі даводзіцца шмат кантактаваць зь людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку».
Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе афіцыйна зарэгістравалі расейскую вакцыну супраць каранавірусу «Спутник V».
Больш за палову жыхароў Расеі (58%) не гатовыя зрабіць прышчэпку ад каранавірусу расейскай вакцынай «Спутник V». 38%, наадварот, гатовыя пайсьці на гэта, сьведчыць апытаньне «Левада-цэнтру».
Гэтыя дадзеныя параўнальныя з вынікамі аналягічных апытаньняў «Левада-цэнтру», якія праходзілі за апошнія чатыры месяцы.
25 сьнежня Аляксандар Лукашэнка выступіў перад супрацоўнікамі гарадзкой дзіцячай інфэкцыйнай лякарні Менску і анансаваў закупку вакцынаў ад каранавірусу «5–6 розных вытворцаў». Якіх менавіта вытворцаў, ён не ўдакладніў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі ў Беларусі будуць даступныя платныя вакцыны ад СOVID-19, невядома