Агулам у Беларусі ўжо 169 палітвязьняў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
22 сьнежня па дарозе з Драгічына ў Берасьце супрацоўнікі АМАП затрымалі журналіста інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча. Пазьней у яго кватэры адбыўся ператрус, а ён быў затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Драгічыне журналіста зьмясьцілі пад хатні арышт ў справе пра абразу прэзыдэнта25 сьнежня ў дачыненьні да Гардзіевіча абраная мера стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту.
4 сьнежня пры спробе выехаць за межы Беларусі схапілі Дзьмітрыя Кулакоўскага. Ён быў зьмешчаны пад варту ў СІЗА Жодзіна ў межах крымінальнай справы паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На афіцэра міліцыі зь Менску, які звольніўся пасьля выбараў на знак пратэсту і заяўляў пра катаваньні, завялі крымінальную справуДа таго Кулакоўскі працаваў начальнікам крымінальнага вышуку Заводзкага РУУС Менску, адкуль звольніўся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі зь нязгодай зь дзеяньнямі ўлады. У кастрычніку яго затрымала Служба ўнутранай бясьпекі МУС, месяц ён правёў у ЦІП, дзе, са словаў абаронцаў, яго катавалі і жорстка зь ім абыходзіліся.
Падтрымліваючы раней выказаную пазыцыю адносна вызваленьня палітвязьняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў і прэзыдэнта, зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, а таксама пазбаўленьня волі да суду, праваабаронцы прызналі перасьлед Сяргея Гардзіевіча і Дзьмітрыя Кулакоўскага палітычна матываваным, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі.