«Прыемна, што беларускія ўлады дазволілі архібіскупу Кандрусевічу, лідэру Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, вярнуцца дадому да сваёй паствы. Гэта перамога для свабоды веравызнаньня. Зь вяртаньнем дадому, архібіскуп». — напісаў Пампэо.
Раней галава Дзяржаўнага дэпартамэнту неаднаразова заклікаў афіцыйны Менск дазволіць вярнуцца ў Беларусь Тадэвушу Кандрусевічу, які амаль 4 месяцы мусіў правесьці ў выгнаньні. 24 сьнежня Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч пра вяртаньне ў Беларусь: «Пацалаваў зямлю. Гэта мая зямля!» ВІДЭА31 жніўня памежнікі не прапусьцілі архібіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэньня прычынаў. Пазьней дзяржаўныя органы заявілі, што МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным.
Аляксандар Лукашэнка вінаваціў Кандрусевіча ў тым, што мітрапаліт выяжджаў у Польшчу нібыта для кансультацый аб тым, «як разбураць Беларусь». Да таго Кандрусевіч асудзіў гвалт сілавікоў зь мірных пратэстоўцаў і заклікаў яго спыніць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп падпісаў «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2020»