Журналістку Любоў Лунёву, якую затрымалі ў Менску 7 сьнежня падчас працы на «Маршы мудрасьці», аштрафавалі на 810 рублёў.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў штрафам у памеры 810 рублёў карэспандэнтку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву. З затрыманьнем і судом Лунёва выказала рашучую нязгоду, бо ня ўдзельнічала ў акцыі пратэсту, а асьвятляла яе.
Апэратар «Белсату» Іван Куракевіч, якога затрымалі разам з Лунёвай, раней правёў за кратамі 15 дзён.
Пасьля затрыманьня на плошчы Якуба Коласа 7 сьнежня Лунёву і Куракевіча даставілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Празь нейкі час Лунёвай зрабілася блага, яе шпіталізавалі ў кардыялягічнае аддзяленьне 9-й гарадзкой клінічнай лякарні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэры і мэдыкі выйшлі на дзясяты «Марш мудрасьці» ў Менску, сілавікі не далі ім пачаць шэсьце і затрымалі 10 чалавек. ФОТА і ВІДЭА