Пра гэта Лукашэнка заявіў на адмысловай нарадзе, прысьвечанай падрыхтоўцы Ўсебеларускага народнага сходу, паведаміў тэлеграм-канал «Пул первого».
Усебеларускі народны сход — гэта агульны сход прадстаўнікоў беларускага ўраду, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў іншых галінаў гаспадаркі. Традыцыйна праходзіў кожныя пяць гадоў перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Але ў 2020-м перад выбарамі ён не адбыўся.
На пачатку сьнежня Аляксандар Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Паводле аналітыкаў, такім крокам Лукашэнка можа фармальна пакінуць прэзыдэнцтва, але застацца кіраўніком ці старшынём Усебеларускага сходу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад аўтарытарызму да дыктатуры. Куды рухаецца рэжым Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён хаатычна шукае формулу». Як Лукашэнка намагаецца застацца ва ўладзе праз рэформы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія паўнамоцтвы мае Ўсебеларускі народны сход і ці можа ён мяняць Канстытуцыю?