БТ: Польскія спэцслужбы спрабавалі завэрбаваць беларускага дыплямата і вайскоўца

Постэр фільма пра Джэймса Бонда

Як паведамляе «Інтэрфакс», у этэры тэлеканалу «Беларусь-1» прагучала інфармацыя аб тым, што польскія спэцслужбы спрабавалі завэрбаваць беларускага дыплямата і вайскоўца

«У лістападзе-сьнежні супрацоўнікі вайсковай контравыведкі шантажом, подкупам і пагрозамі спрабавалі схіліць да здрады памочніка вайсковага аташэ, абяцалі поўны пансіён: грошы, нерухомасьць, новае жыцьцё ў адной з краінаў ЭЗ. Дыплямат не завагаўся і атрымаў ультыматум: пакінуць дыпмісію ў Варшаве», — было заяўлена ў этэры тэлеканалу ў нядзелю.

Паводле дадзеных «Беларусь-1», яшчэ аднаму «кадраваму афіцэру, які праходзіў у Польшчы моўныя курсы, тая самая спэцслужба прапанавала выбар — стаць інфарматарам або надоўга забыць пра візыты ў краіны ЭЗ».

Тэлеканал «Беларусь-1» перадаў, што афіцэр, якога спрабавалі вэрбаваць, паведаміў пра спробу вэрбаваньня ў Менск і што МЗС Беларусі адрэагаваў на абодва гэтыя факты.