Пяць вядомых калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі.
«Калядны сьпеўнік» з нотамі і словамі гэтых песень ёсьць тут.
«Вольны хор» зьявіўся ў жніўні 2020 году — як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, кажуць яго ўдзельнікі. Хор нечакана зьяўляўся ў публічных месцах Менску — у мэтро, на вакзале, у опэрным тэатры, бібліятэцы, у філярмоніі, цырку, у гандлёвых цэнтрах, на мэмарыяле «Яма» — і выконваў песьні беларускіх пратэстаў. Ён таксама ўдзельнічаў у дваровых канцэртах падчас пратэстаў у Менску.
Свой папярэдні альбом «Годныя песьні» «Вольны хор» прэзэнтаваў 12 сьнежня.