Канцэрт арганізаваў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці. Сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты.
27 сьнежня а 18-й гадзіне па менскім часе ў Палацы Радзівілаў у Няборуве (Польшча) адбудзецца сольны канцэрт беларускай опэрнай сьпявачкі Маргарыты Ляўчук пры ўдзеле літоўскага піяніста Юстаса Чапоніса.
Ініцыятарам канцэрта зьяўляецца князь Мацей Радзівіл, асабіста знаёмы з Маргарытай па творчых праектах у Палацы Радзівілаў у Нясьвіжы. Гэтая калядная імпрэза – творчы акт салідарнасьці і сяброўства народа Польшчы з народам Беларусі.
У праграме канцэрта прагучаць беларускія і польскія калядныя песьні, опэрныя арыі родам з Нясвіжскага палацу, песьні Станіслава Манюшкі, народныя песьні і сучасная беларуская музыка.
Сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Маргарыты Ляўчук: «2021 год будзе годам перамогі»